Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку. Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Пекіна, піша БелТА

Кіраўнік дзяржавы ў сталіцы Кітая прыме ўдзел у мерапрыемствах II Форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Пояс і шлях». Аляксандр Лукашэнка прадставіць прапановы беларускага боку па развіцці гэтай глабальнай ініцыятывы.

Чакаецца таксама, што на палях саміту кіраўнік дзяржавы правядзе шэраг сустрэч з замежнымі лідарамі. Запланаваная асобная сустрэча са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0