25.04.2019 / 14:43

Ганна Севярынец: ЛГБТ — гэта не толькі аб праве на сэкс, але і аб праве кахаць і быць каханым 48

Аднаго з кіраўнікоў Хрысціянскай дэмакратыі, палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца выключылі з Беларускага ПЭН-Цэнтра. Афіцыйная прычына — нясплата ўзносаў. Сястра Паўла, настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец агучыла на Svaboda.org свой погляд на гэта. Пара, «нарэшце, падумаць: а што не так? Што не так з дыскурсам ЛГБТ, што ён нараджае такі супраціў?» — піша Ганна Севярынец.

Сказаць па праўдзе, гэта мяне бянтэжыць і ў школе. Як толькі уздымеш на педнарадзе сярод калег вострае пытанне ці паспрабуеш аспрэчыць чарговы загад — адзіным аргументам бывае такі: «Вы тут на дзяржаўнай службе, а не ў прыватнай установе. Калі што не падабаецца — трэба звальняцца, а як працуеце — то працуйце па тых правілах, якія для вас складаюць тыя, хто браў вас на працу».

Але ж — дарагія мае. Той, хто складае для мяне правілы, таксама можа памыляцца. Больш за тое: ён можа памыляцца моцна. Ці не з'яўляецца маім прамым абавязкам рэагаваць на гэта? Якая пазіцыя больш сумленная: маўчаць і грызці пазногці, кідаць дзяцей і сыходзіць ад свайго прафэсійнага прызначэння — альбо спрабаваць нешта змяніць? Прынамсі — ініцыяваць абмеркаванне?

Я не разумею, чаму мы так пужаемся заўваг, незадаволенасці, пратэсту ці ўзнятых пытанняў. Гэта ж як тэмпература на градусніку: падымаецца — значыць, недзе нешта зламалася. Паглядзі. Падкруці. Патлумач. Паспрачайся.

Гэта ж тады што будзе? Не падабаецца табе арганізацыя — звальняйся. Не падабаецца прывычка мужа раскідваць шкарпэткі — развадзіся. Не падабаецца, як добраўпарадкавалі культурную каштоўнасць — з'язджай з краіны. Не падабаецца жыццё — скачы з даху. А як змяняць жыццё да лепшага, як не знутры?

Мне баліць сітуацыя паміж Паўлам Севярынцам і ПЭНам — гэтаксама, як мне баляць шмат якія пытанні на школьных педнарадах. І ляпнуць дзвярыма і сысці я тут не магу. З ПЭНа — таму, што ў яго і не ўваходжу. Ад Паўла — бо ён мне брат.

Чытайце таксама:
Севярынца выключылі з ПЭН-Цэнтра за нясплату ўнёскаў. А ён вінаваціць арганізацыюў гей-прапагандзе

Ці падтрымліваю я ягоную пазіцыю адносна ЛГБТ? Катэгарычна — не. Ці падтрымліваю я — звонку, проста як назіральніца — рашэнне ПЭНа выключыць яго з арганізацыі за пратэстную нясплату ўнёскаў? Катэгарычна — не.

Але я бачу, як можна было б адрэагаваць на гэтую спрэчку. Прыкладам, накіраваць ягоныя ўнёскі на тыя справы, якія не супярэчаць ягоным рэлігійным поглядам. Ці, прыкладам, абмеркаваць на Радзе спрэчнае пытанне і высветліць, які выхад бачыць для сабе пісьменнік. Ці, прыкладам, паставіць пытанне галасаваннем на з'ездзе. Прадугледзець у Статуце механізмы вырашэння спрэчных пытанняў.

І, нарэшце, падумаць: а што не так? Што не так з дыскурсам ЛГБТ, што ён нараджае такі супраціў? Чаму замест спакойнай, метадычнай працы атрымліваюцца скандалы і расце градус абмеркавання ў нашым і без таго гамафобным грамадстве? Мо, трэба нешта рабіць неяк па-іншаму? Мо, трэба падумаць, як працаваць з гэтай тэмай больш канструктыўна?

У нягнуткіх гамафобных галовах тэма ЛГБТ, як яна падаецца, выглядае барацьбой за права на сэкс. Гэта закладзена з тэрміналогіі «гомасэксуальнасці», гэта цягнецца чырвонай ніткай праз мастацкія тэксты, прысвечаныя гэтаму пытанню. Таму гамафобныя людзі ў сваіх распаленых жарсцю аргументах апелююць да маралі і чалавечнасці, крычаць пра бездухоўнасць і лёгка параўноўваюць адносіны гомасэксуальных людзей з вычварэннямі.

Але ж дыскурс ЛГБТ — гэта не права на адзін толькі сэкс. Гэта права на каханне. Я шмат размаўляла з гамафобнымі людзьмі. Вы здзівіцеся, але шмат хто з іх не разумее, што нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя — гэта не пра сэксуальнае задавальненне найперш. Гэта пра каханне.

Гэта пра чалавечае права кахаць і быць каханым. Гэта пра тое, што ў кожнага з нас каханне — найвялікшая каштоўнасць чалавечага жыцця — запускаецца цэлым комплексам хімічных рэакцый, якія не залежаць ані ад нашых свядомых памкненняў, ані тым больш ад агітацыі і прапаганды. Проста ў кагосьці матылькі ў жываце і шчаслівае ныццё пад каленкамі спрацоўвае да чалавека іншага гендару, а кагосьці — аднаго зь ім.

Ці можна пазбаўляць чалавека права на каханне? Не. Ці можна вырашыць праблему гомасэксуальнасці праз сэксуальнае ўстрыманне і іншыя епіціміі, прыдуманыя хрысціянскай ідэалогіяй? Не. Ніхто не можа забараніць чалавеку кахаць.

Ты можаш не прымаць гомасэксуальнасці — для сябе. Гэта тваё права. Але ты не можаш забараніць яе іншым — гэта іх права. Ты маеш права не фінансаваць пэўную прапаганду. Гэта тваё права.

Ты маеш права быць пачутым. Гэта — таксама тваё права. Ты маеш права пачуць іншых. У спакойнай, сур’ёзнай, канструктыўнай гутарцы. ПЭН бароніць правы чалавека. Ён не бароніць свой статут ці свой бюджэт. Гэта другасна. Ён бароніць правы. У тым ліку — права чалавека памыліцца. І права задаваць пытанні.

69
Фокс / Адказаць
25.04.2019 / 14:56
Я не против гомосексуализма, но только до тех пор пока они шпиливилятся у себя дома на своей кровати. С такими людьми я и общаться смог бы без проблем. Но когда они требуют порадов и ходят в платьях на улице и всячески выставляют на показ свою ориентация я становлюсь ярым гомофобом. У меня растут двое сыновей, я не хочу чтобы мои дети видели на улице целующихся мужчин. Это тоже моё право
43
меркаванне / Адказаць
25.04.2019 / 15:03
Нецікава.
92
фелікс / Адказаць
25.04.2019 / 15:09
ЛГБТ - гэта псіхічная хвароба, як заафілія, педафілія. Нездарма у ангельскай мове ёсць лав, а ёсць лайк. Некаторыя блытаюць лайк з лав і хочуць знашацца з прадметам сваёй увагі.
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру