Чысты чацвер — гэта адзiн з найважнейшых дзён перадвелiкоднага тыдня. У гэты дзень вернiкi ўспамiнаюць Тайную Вячэру, калi, паводле евангельскага падання, Iсус сам амыў ногi сваiм вучням перад вячэрай.

Таму чацвер называюць «Чыстым», або «Вялікім».

Па традыцыi ў гэты дзень прыбiраюць дома, мыюць падлогі, вокны.

У гэты дзень, а дакладней, вечар Ісус Хрыстос сустрэўся з апосталамі і вячэраў разам з імі. У гонар той вячэры ўстаноўлена таінства прычасця. Слова «эўхарыстыя» ў перакладзе з грэцкай мовы азначае «падзячнасць».

Вялікдзень праваслаўныя адзначаць 28 красавіка.

У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі таксама будзе складаць тыдзень: 12 і 19 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0