Ахоўнікі кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына працерлі крэсла, на якім ён збіраўся сядзець падчас сустрэчы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Відавочцы знялі гэта на відэа, якое апублікаваў Telegram-канал Life Shot.

На кадрах мужчына ў чорным касцюме старанна працірае сурвэткай крэсла, праходзячыся па ручках, ножках і сядзенні. Аўтары публікацыі выказалі здагадку, што сурвэтка ўтрымлівае спірт, і ёй дэзінфікавалі паверхню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0