Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратар ведамства Анастасія Дакучаева.

«Лясгасы па ўсёй краіне хадайнічаюць перад мясцовымі органамі ўлады аб увядзенні забароны на наведванне лясоў. Гэта звязана з тым, што, па стане на 25 красавіка, практычна па ўсёй тэрыторыі Беларусі ўстаноўлены 4 клас пажарнай небяспекі», - праінфармавала прэс-сакратар.

Чакаецца, што сёння будзе забаронена наведванне лясоў практычна ва ўсіх раёнах Гродзенскай, а таксама ў асобных раёнах Мінскай вобласці.

«Што тычыцца астатніх рэгіёнаў, то гэта будзе залежаць ад хуткасці прыняцця рашэнняў мясцовымі райвыканкамамі», - дадала Анастасія Дакучаева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0