25.04.2019 / 15:13

Ва Узбекістане забаранілі раздачу георгіеўскіх стужак да 9 Мая 6

Прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў раскрытыкаваў выкарыстанне георгіеўскіх стужак на святкаванні Дня Перамогі і даручыў прадухіліць іх распаўсюд. Пра гэта піша EurAsia Daily.

Замест георгіеўскіх стужак ва Узбекістане да свята Перамогі, якое ў рэспубліцы называецца Днём памяці і пашаны, будуць раздаваць стужкі ў колерах нацыянальнага сцяга.

Падчас селектарнай нарады, прысвечанай святкаванню, ён раскрытыкаваў распаўсюджванне георгіеўскіх стужак і распарадзіўся замест іх вырабіць і раздаць 100 тыс. стужак у колерах сцяга Узбекістана. Акрамя таго, ён даручыў арганізаваць у сетцы Facebook акцыю, падчас якой карыстальнікі будуць публікаваць выяву ўзбекскага сцяга. Да акцыі, на думку Арыпава, павінны далучыцца спевакі, спартоўцы, акцёры, гумарысты.

«Гэта мерапрыемства неафіцыйнае, таму яно павінна шчыра аб'яднаць людзей», — указаў Арыпаў.

1
Мацей Бурачок / Адказаць
25.04.2019 / 15:22
все верно
25
ЖЭка / Адказаць
25.04.2019 / 15:35
Вось У Узбекістан забараняе раздаваць Георгіеўскія стужачку а Расеі нуль ўвагу на гэта, як быццам няма там Савецкіх людзей? А можа таму што яны далёкія ад Расіі знаходзяцца таму длях не пагроза.
13
Цетка Алена / Адказаць
25.04.2019 / 15:45
Оба вы хуже ! Здараецца i так ...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру