За часамі прэзідэнцтва Уладзіміра Зяленскага Украіна не будзе аддаваць свае землі і сваіх грамадзян. Такую заяву зрабіў прадстаўнік яго штаба Дзмітрый Разумкаў у эфіры тэлеканала «112 Украіна».

«У нас ёсць дзве чырвоныя рысы: мы не гатовыя гандляваць, здаваць у кароткатэрміновую або доўгатэрміновую арэнду, дарыць, [аддаваць] у карыстанне ўкраінскія землі і ўкраінскіх грамадзян — гэтага ніколі не адбудзецца пры прэзідэнце Зяленскім», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, новы кіраўнік дзяржавы лічыць Крым украінскім. «Украінскі Крым і ўкраінскі Данбас», — падкрэсліў Разумкаў.

Адказваючы на ​​пытанне пра далейшы лёс мінскіх пагадненняў, прадстаўнік штаба Зяленскага адзначыў, што да гэтых дамоўленасцяў цяпер вельмі многае прывязана. «Альтэрнатывы Мінску (мінскім пагадненням) пакуль ніхто не прапанаваў», — адзначыў Разумкаў.

Паводле яго слоў, важна зрабіць так, каб на момант, калі Украіна вырашыць выйсці з пагадненняў, іншыя краіны не змаглі адмяніць уведзеныя імі супраць Расіі санкцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0