Былы міліцыянер Дзяніс Сцяпура, адмін паблікаў Герб Пагоня — Hierb Pahonia, запусціў акцыю «Мільён налепак #ПагоняПобач» на сэрвісе MolaMola.

Мэта кампаніі — выпуск і бясплатны распаўсюд вялікага накладу вінілавых налепак з гербам «Пагоня», якія кожны ахвотны зможа размясціць на сваім аўтамабілі, матацыкле, ровары, самакаце, ноўтбуку, тэлефоне ці іншай рэчы.

На ўсе сабраныя сродкі будзе надрукаваны буйны тыраж налепак, якія будуць бясплатна распаўсюджвацца праз кавярні, крамы, клубы і грамадскія прасторы ў розных кутках Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0