Уладзімір Зяленскі, які перамог на выбарах прэзідэнта Украіны, заявіў, што пасля яго ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы закон аб ўкраінскай мове «будзе старанна прааналізаваны на прадмет захавання канстытуцыйных правоў і інтарэсаў усіх грамадзян».

Як напісаў Зяленскі ў фэйсбуку, цяпер «цяжка спрагназаваць наступствы прыняцця гэтага закона». Не было праведзенае «досыць шырокае абмеркаванне» праекту дакумента, указаў ён. Зяленскі таксама звярнуў увагу на тое, што да канчатковага чытання законапраекта было ўнесена каля двух тысяч паправак, а фінальны варыянт дакумента, прыняты парламентам 25 красавіка, пакуль не апублікаваны.

Зяленскі таксама адзначыў, што законапраект разглядаўся падчас перадвыбарчай кампаніі, што «зрабіла яго закладнікам палітычнай рыторыкі».

Пятро Парашэнка, у сваю чаргу, назваў прыняцце закона аб ўкраінскай мове «гістарычным рашэннем» і яшчэ адным крокам на шляху да «ментальнай незалежнасці».

Курс на далейшую ўкраінізацыю: Вярхоўная Рада ўхваліла бескампрамісны закон пра ўкраінскую мову

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0