26.04.2019 / 22:15

Что стоит посетить в последние апрельские выходные? «НН» рекомендует 3

Канцэрт гурта Dzieciuki ў Мінску

Упершыню за тры гады Dzieciuki адыграюць сольны канцэрт у Мінску. Годны аргумент, каб схадзіць на выступ гурта. Бо хто ведае, калі будзе наступная такая магчымасць?

У нядзелю хлопцы прэзентуюць новы альбом Радыё «Harodnia» і, вядома ж, зайграюць свае найлепшыя песні.

Квіткі можна набыць на Bezkassira.by

Калі: 28 красавіка (нядзеля), 19:00

Дзе: Re:Public (вул. Прытыцкага, 62)

Цана: 30.00 — 38.00 BYN

Гукавая выстава «33»

Мы не маглі абмінуць увагай гадавіну Чарнобыльскай трагедыі. Тая наша гісторыя, пра якую памятаць балюча, але неабходна. Менавіта ёй прысвечана гукавая выстава Яўгена Рагозіна. Візуальная частка адсутнічае, што робіць выставу ўнікальнай.

Сам аўтар тлумачыць гэта так: «Чарнобыль нябачна прысутнічае з намі — незалежна ад той «карцінкі», якая ў гэты момант нас атачае. У нас няма здольнасці бачыць і адчуваць радыяцыйную пагрозу. Верагодна, гук — найадэкватнейшы сродак для асэнсавання прынцыпова неасязальнага постчарнобыльскага досведу».

Акрамя самой выставы, у суботу а 19:00 можна будзе наведаць лекцыю пра «Сучасную элекронную музыку» ад Уладзя Бубена.

А ў нядзелю паслухаць лекцыю «Гук у анімацыйным кіно» ад Міхаіла Тумеля.

Уваход на выставу і на ўсе лекцыі вольны.

Калі: 27 (субота) і 28 красавіка (нядзеля)

Выстава: 10:00 — 17:00

Лекцыі: 19:00

Дзе: Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Уваход: вольны

Начны кніжны кірмаш

У ноч з пятніцы на суботу ў аматараў кніг з’явіцца магчымасць сустрэцца з аднадумцамі ў небанальнай атмасферы, а таксама набыць літаратуру па прыемных коштах.

Традыцыйны начны кніжны кірмаш пачынае працаваць а 23:55 у пятніцу і сканчвае працу а 14:00 у суботу.

Калі: 27 — 28 красавіка, 23:55 — 14:00

Дзе: Спартыўны комплекс «Дынама» (вул. Даўмана, 23а)

Уваход: вольны

Вандроўкі ў мінулае

Унікальны адукацыйна-сацыяльны праект, які дапаможа вам убачыць Мінск па-іншаму. У гэтыя выхадныя арганізатары запрашаюць прагуляцца па самых розных куточках нашай сталіцы. Надвор’е абяцае быць цудоўным, таму ісці «павандраваць» адназначна варта.

Удзел у Вандроўках бясплатны, але вы можаце дапамагчы развіццю праекта, пакінуўшы столькі грошай, колькі захочаце.

Што запланавалі арганізатары на суботу і нядзелю, а таксама расклад на іншыя даты глядзіце тут.

Калі: 

27 красавіка: 14:00, 16:30, 19:00

28 красавіка: 14:00, 16:30, 19:00

Дзе: сустрэчы на розных лакацыях Мінска. Падрабязней глядзіце ў нашай Афішы

Удзел: можаце ахвяраваць столькі, колькі хочаце

Мультфільм «Мышаняты і Месяц»

Ствараючы падборку падзей на выходныя, мы паклапаціліся і пра тых, хто хоча адпачыць з дзеткамі. У суботу і нядзелю Мінскі планетарый ладзіць паказы паўнакупальнага мультфільма «Мышаняты і Месяц».

Гісторыя пра тое, як аднойчы два мышаняты Піп і Скрып задаліся пытаннем: хто з'ядае зіхатлівы Месяцовы Сыр на небе? Кажаны не ведалі адказу, Сава таксама не ведала. Але разумныя робаты-астраномы дапамаглі мышанятам даведацца, што такое на самай справе Месяц, распавялі пра Месяцовыя моры без вады і без Месяцовых рыб. Мышаняты шмат пра што даведаліся і ўбачылі з дапамогай тэлескопа мноства кратараў. Іх так уразіў Месяц, што яны і самі захацелі там калі-небудзь пабываць!

Рэкамендаваны ўзрост для прагляду — 4+. Працягласць мультфільма — 15 хвілін.

Кошт уваходных квіткоў для дзяцей — 3.80 BYN, для дарослых — 4.50 BYN.

Калі: 

27 красавіка (субота): 10:00, 14:00, 17:00

28 красавіка (нядзеля): 10:00, 14:00, 17:00

Дзе: Мінскі планетарый (вул. Фрунзэ, 2)

Цана: 3.80 — 4.50 BYN

Марыя Клімовіч

5
Pavel Kaparykha / Ответить
25.04.2019 / 16:39
«Кінаконг» прэзентуе новы фільм па-беларуску: 26 красавіка ў пракаце стартуе «Я магу толькі марыць» 

http://kinakong.by/imagine/
2
Віталь / Ответить
25.04.2019 / 17:47
А яшчэ КРАМА 30 красавіка ў Друзьях!
3
Казік / Ответить
26.04.2019 / 22:39
Канцэрт In flames 27-га ў суботу ў прайм холе!
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера