25.04.2019 / 20:27

БЧ прызначыла 81 дадатковы цягнік на красавіцкія і майскія святы

Усяго з 27 красавіка па 11 мая прызначаны 81 дадатковы цягнік. З іх 20 цягнікоў у міжнародным і 61 цягнік ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.

Сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі суседніх дзяржаў у міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск—Масква, Мінск—Санкт-Пецярбург, Брэст—Масква, Гомель—Сноўск, Мінск—Вільнюс.

Унутры краіны прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных і запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск—Гомель, Мінск—Брэст, Мінск—Віцебск, Мінск—Пінск, Мінск—Мазыр (ст. Козенкі), Полацк—Мінск, Віцебск—Магілёў, Магілёў—Гомель, Магілёў—Калінкавічы.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру