25.04.2019 / 20:40

Расійская прапагандыстка Сіманьян прапанавала даваць расійскае грамадзянства ўсім рускім, каб не дапусціць ісламізацыі Расіі 16

Галоўны рэдактар ​​крамлёўскага прапагандысцкага тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян назвала чатыры прычыны, па якіх Расіі варта даваць «грамадзянства для ўсіх рускіх». Адным з аргументаў стала ісламізацыя Расіі.

Мячэць у Казані. Фота: Pixabay.

Па словах Сіманьян, «калі нічога не мяняць», то да 2040 года Расія стане «зусім іншай краінай».

«Пачнём з таго, што Расія будзе краінай мусульманскай. Гэта медыцынскі факт, пацверджаны мноствам разлікаў. Нічога не маю супраць ісламу, як і супраць любой іншай рэлігіі. Але паспрабуйце ўявіць, што да таго часу, як вашыя дзеці будуць у вашым узросце, прэзідэнтам Расіі стане Хабіб Нурмагамедаў», — прапанавала яна

Сіманьян адзначыла, што і супраць Нурмагамедава нічога не мае, аднак хацела б захаваць сваім дзецям радзіму ў культурным, ментальным і рэлігійным выглядзе такой, якой яна яе ведае — «свецкай краінай, дзе квітнее мноства канфесій і этнасаў». Гэта магчыма дзякуючы таму, што праваслаўныя рускія дазваляюць падтрымліваць гэты статус-кво, мяркуе яна.

7
фелікс / Адказаць
25.04.2019 / 20:44
Расею і стваралі мусульманы, якія потым пераабуліся у рускіх.
8
Павел Ас / Адказаць
25.04.2019 / 20:49
Нічога ў яе не атрымаецца. Адзіна чым можам дапамагчы нашым усходнім брацям славянам, гэта далучыць Смаленскія, Цвярскія і Пскоўскія землі да Беларусі. Больш выратоўваць там некага. Славянскай крыві ў іншых рэгіёнах больш няма.
5
Ліцьвін металіст / Адказаць
25.04.2019 / 20:55
Хутка яе вахабіты з Дагестану і Чачэніі пасадзяць на бу... ну зразумела, нагадаюць хто ў расеі гаспадар)))
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру