20 красавіка жыхар Асіповічаў прыгнаў свой аўтамабіль Lexus РХ 350 на аўтамыйку для хімчысткі. Пакінуўшы ключы, ён дамовіўся забраць машыну на наступны дзень, паведамляе МУС.

Аднак вечарам два п'яныя работнікі аўтамыйкі 20-ці і 19-ці гадоў вырашылі пакатацца на пакінутай машыне. У 2 гадзіны ночы яны не справіліся з кіраваннем і ўрэзаліся ў светлавую апору. Злодзеі збеглі з месца здарэння. Вартаўнік гаражнага кааператыва, які выявіў машыну, патэлефанаваў у міліцыю.

Праваахоўнікі знайшлі ўладальніка аўтамабіля, аднавілі карціну здарэння і на працягу гадзіны затрымалі зламыснікаў.

Завялі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 214 КК Беларусі. Мужчынам пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0