25.04.2019 / 21:13

МЗС Расіі пра сітуацыю з Бабічам: Нічога непрадказальнага 12

У МЗС Расіі не бачаць нічога «непрадказальнага» ў абвастрэнні сітуацыі вакол пасла Расіі ў Беларусі. Пра гэта паведаміла ў жывым эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

Фота: kremlin.ru.

«Я не бачу ў паводзінах МЗС Беларусі нічога непрадказальнага. У мяне адчуванне, што я назіраю за сярэдзінай 90-х гадоў», — сказала яна.

Захарава падкрэсліла, што пытанне спынення паўнамоцтваў расійскага пасла ляжыць па-за кампетэнцыяй МЗС Расіі.

«Пазіцыя МЗС такая: спадар Бабіч з'яўляецца расійскім паслом у Рэспубліцы Беларусь, пытанне яго адклікання і перамяшчэння — пытанне кампетэнцыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі», — адзначыла яна.

9
Павел Ас / Адказаць
25.04.2019 / 21:47
Толькі вельмі тупы чалавек мог назначыць паслом такога тупаватага чыноўніка :(
8
Чебаркуль / Адказаць
25.04.2019 / 21:48
У нiво падхадзяшчая беларуская фамiлiя. Не чапайце яго. Хай красiць .. цы на Паску.
7
гыгыгы / Адказаць
25.04.2019 / 22:00
Ну дык зразумела. Бо самае першае, што прыходзиць на ум, кали нехта з вашых усе правалиу гэта зрабиць выгляд, што так было и задумана. Дарэчы - Мо нават и не трэба яго адзываць - вельми каштоуны суб ект. Выбалтывае тое, аб чым иншыя маучаць. Ен ужо думаю напрацавау на узнагароду "за уклад у станауленне суверэнитэту и незалежнасци Беларуси.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру