26.04.2019 / 12:55

Праваўладальнікі творчасці Цоя хочуць падаць у суд на беларускі брэнд 1

У лютым паміж беларускім брэндам Mark Formelle і праваўладальнікамі творчасці Віктара Цоя паўстала спрэчка. Вытворца адзення казаў, што выканаў усе патрабаванні па захаванні аўтарскіх правоў, другі бок сцвярджаў, што дамова з наследнікамі не заключана. Цяпер праваўладальнікі маюць намер звяртацца ў суд. TUT.BY высветліў падрабязнасці ў абодвух бакоў.

Гаворка ідзе аб гэтай калекцыі. Фота: Надзея Бужан, TUT.BY

Праваўладальнікі: «Нічога звышнатуральнага мы не прасілі»

Праваўладальнікі творчай спадчыны Віктара Цоя — яго сын і бацька. Іх інтарэсы прадстаўляе расійская кампанія «Першае музычнае выдавецтва» партнёр якога — музычнае выдавецтва «Глорыя Медыя». Кампанія валодае выключнымі правамі на выкарыстанне песень Віктара Цоя і групы «Кіно» ў Беларусі.

Раней беларуская кампанія «Глорыя медыя» заяўляла журналістам Euroradio, што адправіла прэтэнзію Mark Formelle. У дакуменце ішла гаворка пра грашовую кампенсацыю — яна лічылася б дасудовым ўрэгуляваннем сітуацыі. У іншым выпадку — суд.

Ці будзе «Глорыя медыя» судзіцца з брэндам адзення? Кампанія цяпер адмаўляецца каментаваць.

У расійскай кампаніі «Першае музычнае выдавецтва» распавялі, што беларускі бок адправіў дзве прэтэнзіі. Mark Formelle адказала, што брэнд не парушаў правоў, таму што дзейнасць кампаніі не звязаная з музычным бізнэсам.

— У прэтэнзіях гаварылася аб выкарыстанні тэкстаў музычных твораў без дазволу праваўладальнікаў і матэрыяльнай кампенсацыі. Нічога звышнатуральнага мы не прасілі. Зараз мы збіраем доказы, дакументы для звароту ў суд, — адзначыла юрыст «Першага музычнага выдавецтва» Юлія Дабрэнка.

Mark Formelle: «Правы на нашым баку»

Як распавялі кіраўнікі Mark Formelle, адказ на прэтэнзію яны сапраўды адправілі.

— З «КІНО» у нас усё з юрыстамі вырашана. Мы кансультаваліся да запуску калекцыі з юрыдычнымі кампаніямі, яны не ўбачылі парушэнні, — патлумачыў кіраўнікі кампаніі Андрэй Серыкаў і Святлана Сіпарава.

Цяпер яны чакаюць рэакцыі.

— Калі справа дойдзе да суда, то будзем адстойваць сваю пазіцыю, — кажа Серыкаў.

Кіраўнікі кампаніі распавядаюць, што брэнд натхняўся творчасцю гурта, а не выкарыстоўваў, як вакальны калектыў, музычныя творы для працы.

— Калі мы шукалі праваўладальнікаў, то атрымалі адказ з Масквы, у якім нам сказалі, што [калекцыя адзення] — гэта не песня, таму мы не можам гэта ліцэнзаваць. Зрэшты, гэта цікавы кейс для юрыстаў, таму што няма прэцэдэнтаў. Уявіце, і на тым баку праўда, і на тым — нонсэнс! Але, вядома, лепш у гэтым не ўдзельнічаць, — кажа Андрэй Серыкаў.

3
mannen / Адказаць
26.04.2019 / 14:01
"искали правообладателей", "ответ из Москвы", смешные ребята :)
То есть правообладателей они "не нашли", но получили ответ "из Москвы" что можно, и по этой причине им кажется что они могут использтвать фотоматериалы, стилистику и т.д. и при все при этом "правда и на их стороне тоже" :)
Приколисты. Интересно будет итоги судебного разбирательства услышать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру