Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пекіне на сустрэчы з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам, паведамляе БелТА.
«Наша эканоміка пачынае падцягвацца бліжэй да палітыкі (гаворка пра добрыя двухбаковыя адносіны на палітычным узроўні). Мяркую, што ў найбліжэйшыя 2-3 гады мы зможам значна паскорыць супрацоўніцтва ў напрамку збліжэння па ўсіх напрамках, пытаннях, што цікавяць нас», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ў прыватнасці анансаваў свой візіт у Сербію. У цяперашні час вядзецца праца па яго напаўненні. «Думаю, што падчас нашай сустрэчы і майго візіту да вас у Сербію мы вельмі сур'ёзна абмяркуем напрамкі нашага супрацоўніцтва, каб нам было што сказаць людзям і ў Сербіі, і ў Беларусі», — адзначыў беларускі кіраўнік.