14.01.2009 / 13:07

Акцыя на Дзень святога Валянціна: Ад плошчы Якуба Коласа да пляца Волі 1

Пададзена заяўка на правядзенне традыцыйнай акцыю да Дня святога Валянціна

Наста Палажанка, Кася Галіцкая і Тацяна Шапуцька 14 студзеня падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне традыцыйнай штогадовай вулічнай акцыі, прымеркаванай да Дня святога Валянціна 14 лютага.

Сёлета мерапрыемства запланаванае крыху па іншым маршруце: збор а 18:00 на плошчы Якуба Коласа, потым шэсце праспектам да Кастрычніцкай плошчы і канчатковым пунктам праграмы мусіць стаць пляц Волі. Па словах лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, на плошчы Якуба Коласа мусіць адбыцца невялікі перформенс, а каля ратушы канцэрт з удзелам рок‑музыкаў і выканаўцаў архаічных спеваў.

Дашкевіч кажа, што ў арганізатараў няма ілюзій наконт таго, ці дасць улада дазвол на правядзенне акцыі. У любым выпадку мерапрыемства пройдзе па запланаваным маршруце.

Тым часам у інтэрнэце пачаў працу сайт, прысвечаны гэтай акцыі. «Малады фронт» таксама напярэдадні плануе правесці канферэнцыю з удзелам палітыкаў, літаратараў, святароў.

У аргкамітэт па правядзенні шэсця на Дзень святога Валянціна ўвайшлі такія вядомыя асобы, як Аляксандр Мілінкевіч, Павел Севярынец, Уладзімір Арлоў.

Фота Юліі Дарашкевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Зміцер Панкавец

0
лён / Адказаць
15.01.2009 / 14:37
А які пэрформэнс.? Дзяўчаты распрануцца дагала на тле бел-чырвона-белагасцягу. Прыгожыя жаночыя целы і наш Сцяг вельмі файна!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру