26.04.2019 / 12:30

Падслухана. Хай бы здох 2

Пыльны гарадскі двор. Летняя спёка. Раз’юшаная цётка скардзіцца знаёмай:

— Во, гарачыня такая, а мне вокны не расчыніць праз мух і катоў! Суседская рабая кошка такая ж падла! Ускочыць на вакно і сядзіць. Каб яна здохла разам са сваёй хазяйкай!

Расчыняецца вакно на другім паверсе. На ўвесь двор гаспадыня кліча свайго гадаванца:

— Мусік! Мусік!

Цёткі на лаўцы не застаюцца абыякавымі:

— Безабразнічает ваш Мусік!

— Каб ён здох разам з… — асякаецца ахвяра кацінага свавольства — …разам з усімі!

— Хай бы і здох. Я не проціў, — ласкава пагаджаецца гаспадыня Мусіка.

6
Максим Дизайнер / Ответить
26.04.2019 / 13:15
Что это за психодел я только что прочитал?
2
Ян Севярын Бакей / Ответить
26.04.2019 / 22:06
ёсьць пра тутэйшых і такі анекдот . Пан Бог гаворыць тутэйшаму: " Так люблю цябе, прасі, што хочаш, усё для цябе зраблю, любыя даброты і цноты. Толькі памятай, што суседу твайму я дам  тое ж удвая ."  тутэйшы падумаў-падумаў. пакрахцеў, памуляўся . ды і кажа: " Пане мой, выбі мне вока.."
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера