26.04.2019 / 11:00

У грамадскім транспарце Мінска будуць па-беларуску жадаць пасажырам добрага дня 11

Ілюстрацыйны здымак. 

Ранiцай на станцыях мінскага метрапалітэна пачалі трансляваць аудыёзвароты да пасажыраў з прывітаннем і пажаданнем добрага дня на беларускай мове. Пра гэта паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

«Здавалася б, дробязь, але яна можа падняць людзям настрой ад раніцы, наладзіць на пазітыўны лад. Неўзабаве падобныя аудыёзвароты па раніцах пачнуць трансляваць у наземным транспарце, на чыгуначным вакзале і ў электрычках, — удакладніў Дараховіч.

1
Ales' / Адказаць
26.04.2019 / 11:10
У грамадскім транспарце можна і па-беларуску. Лукашэнка ж грамадскім траспартам не ездзіць.
2
Доктар / Адказаць
26.04.2019 / 11:16
Супер!
5
Мік-Цвік / Адказаць
26.04.2019 / 12:17
О, божухна-прывітання на мове беларусаў дачакаліся!))) Праз дзясятак год яго кіравання мо дачакаемся развітання па-беларуску?!)))
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру