26.04.2019 / 11:49

Названа культурная сталіца Беларусі ў 2020 годзе 5

Калегіяй Міністэрства культуры 25 красавіка прынята рашэнне аб наданні статуса «Культурная сталіца года» ў 2020 годзе гораду Лідзе Гродзенскай вобласці, паведамляе Міністэрства культуры.

На працягу года ў рамках акцыі ў Лідзе будуць рэалізаваны шматлікія праекты, сярод якіх музейна-асветніцкі праект «Замак Гедыміна — сведка мінуўшчыны», маладзёжны фестываль андэграўнднага мастацтва «Нетыпічны PARADIS», абласны фэстываль маладзёжных субкультур «Моладзевая хваля», адкрыты фестываль-конкурс мастацкай творчасці «Арт-тэрыторыя» і іншыя значныя культурныя мерапрыемствы.

— З’явяцца новыя сумесныя з рэспубліканскімі ўстановамі культуры праекты, пашырыцца супрацоўніцтва з рэспубліканскімі музеямі. Не выключаем і магчымасці правядзення фестывалю нематэрыяльнай культуры, які аб’яднае ўсю краіну. Яго аналаг не першы год існуе ў нашай вобласці — гэта рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры «Скарбы Гарадзеншчыны», — паведаміла «Гродзенскай праўдзе» начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

На званне культурнай сталіцы краіны нараўне з Лідай прэтэндавалі Глыбокае, Горкі і Барысаў. Паводле ацэнкі спецыялістаў, інфраструктура, сетка ўстаноў культуры і аб’екты культурнай спадчыны Ліды занялі лідзіруючую пазіцыю ў свайго роду культурным спаборніцтве.

Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў горад Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, затым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015). У 2016 годзе тытул «Культурнай сталіцы Беларусі» насіў Маладзечна, у 2017 годзе — Бабруйск, у 2018 — Наваполацк. Носьбітам ганаровага статусу 2019 года з’яўляецца Пінск.

1
фелікс / Адказаць
26.04.2019 / 11:54
Куды дзелі узоры з Лідскага замка ? Чаму на старых малюнках ёсцб узоры, а тут не аднавілі, зрабілі нейкі кароўнік ? Дзякуй, што башні больш-меньш праўдападобныя.
0
LitvinM / Адказаць
26.04.2019 / 12:16
ПОМНІК ГЕДЫМІНУ УСТАЛЮЙЦЕ !!!!!!!!!!!!!!!!!!
0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
26.04.2019 / 13:43
Праўдападобна глыбоцкія ўлады чарговы раз хацелі ўзлезці на грошы, раз Глыбокае лічыцца прэтэндэнтам.... Толькі для гэтага трэба шмат зрабіць. Напрыклад, адбудаваць беразвецкую царкву, адрэстаўраваць усе дамы на якіх вісяць шыльды "Гісторыка-культурная каштоўнасць". Халява не прайшла.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру