26.04.2019 / 12:08

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у ноч на 2 мая

Уладальнікі банкаўскіх картак могуць сутыкнуцца з праблемай ноччу другога траўня. Пра гэта папярэджвае Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

Перабоі ў працы могуць быць звязаныя з тэхналагічнымі работамі на апаратна-праграмным комплексе БПЦ.

Як паведамляецца, прафілактыка будзе праводзіцца з 03:00 да 06:00.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру