26.04.2019 / 12:39

Уезд у Расію з клубніцамі і без дакументаў беларусы патлумачылі памылкай навігатара 3

pixabay.com

Пскоўскія мытнікі за красавік затрымалі шэсць машын з Беларусі з больш за 100 тон садавіны.

Кіроўцы везлі тавар у Расію без дакументаў. Так, у дзвюх машынах мытнікі знайшлі 34 тоны клубніцаў з Грэцыі і Польшчы. Паперы ў іх былі — але толькі на перасоўванне грузу з Мінска ў Віцебск. Калі іх спыталі, што яны робяць у Пскоўскай вобласці, яны сказалі, што іх аўтамабільны навігатар зламаўся.

У іншай машыне замест прамысловых тавараў па дакументах, апынуліся яблыкі, якія да ўвозу забароненыя.

Яшчэ тры машыны спрабавалі перасекчы мяжу ноччу — у іх у кузаве памежнікі знайшлі звыш 58 тон яблыкаў з Польшчы.

Усю садавіну мытнікі забралі і знішчылі

2
Kent / Адказаць
26.04.2019 / 13:04
Калі дэсантнікі расейскія часцяком блукаюць ва Украіне, дык простым гандлярам гэта зразумела даравальна
3
Павел / Адказаць
26.04.2019 / 13:25
Не з "клубніцамі" а з траскаўкамі.
2
gribchic / Адказаць
26.04.2019 / 14:34
ИХ ТАМ НЕ БЫЛО!!!!
ОНИ ЗАБЛУДИЛИСЬ!!!

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру