26.04.2019 / 12:51

Сіноптыкі распавялі, ці пройдуць нарэшце на выходных дажджы 1

У суботу ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу +8 … +14°С, днём + 21 … + 27°С.

На Вялікдзень, 28 красавіка,паўночныя раёны краіны апынуцца пад уплывам скандынаўскага антыцыклону, сфарміраванага ў больш халодным паветры. Пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Ноччу 7 … + 14°С, днём + 15 … + 22°С, месцамі + 24°С.

У пачатку наступнага тыдня ўсталюецца халаднаватае надвор'е.

У панядзелак пераважна без ападкаў. Ноччу + 6 … +13°С; днём + 12 … + 17°С, толькі месцамі да + 19°С.

У аўторак, 30 красавіка, пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература днём + 11 … + 17°С.

0
Жвір / Адказаць
26.04.2019 / 15:30
Якое фота ! Нават водар адчуў ... :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру