26.04.2019 / 13:47

Насельніцтва Мінска скарацілася на 1145 чалавек 3

Краявіды Мінска. Фота Сяргея Гудзіліна

Па стане на 1 красавіка 2019 года ў сталіцы Беларусі жывуць 1 991 600 чалавек. У пачатку года было на 1145 чалавек больш.

Гэта асаблівасць статыстыкі — першыя тры кварталы года насельніцтва сталіцы скарачаецца, а пад канец года імкліва павялічваецца за кошт міграцыі.

Натуральныя страты насельніцтва ў першым квартале 2019 года (перавышэнне колькасці памерлых над колькасцю народжаных) склала 689 чалавек. Міграцыйныя страты склалі 456 чалавек.

Чытайце: Ад пачатку года насельніцтва Беларусі скарацілася на 9900 чалавек

1
HENRIK KWINTA / Адказаць
26.04.2019 / 15:13
Зусим кепския справы у Краине Для Жыцця. Дакиравауся Вялики  Кормчы . Прыплыли.
0
Жвір / Адказаць
26.04.2019 / 15:27
Артыкул пад такім фота можа й ня мець тэксту...Зусім. Дастаткова назвы....
1
Зміцер Вінаградаў / Адказаць
26.04.2019 / 18:57
Усе мы мянчане, толькі з разных  дзеравень! Трэба ціснуць мінчанаў рознымі спосабамі! Хай  вяртаюцца да  сваіх  каранёў! А то  сядзяць, па  1000 атрымоўваюць, а правінцыя  гіне! Недарэмна ж і "абасраныя каровы"!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру