26.04.2019 / 13:56

МЗС Расіі: Пытанне адклікання Бабіча — кампетэнцыя Пуціна 2

kremlin.ru

У МЗС Расіі не бачаць нічога «непрадказальнага» ў абвастрэнні сітуацыі вакол пасла РФ у Беларусі. Пра гэта паведаміла ў жывым эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

«Я не бачу ў паводзінах МЗС Беларусі нічога непрадказальнага. У мяне адчуванне, што я назіраю за сярэдзінай 90-х», — сказала яна.

М.Захарава падкрэсліла, што пытанне спынення паўнамоцтваў расійскага пасла ляжыць па-за кампетэнцыяй МЗС РФ.

«Пазіцыя МЗС такая: спадар Бабіч з'яўляецца расійскім паслом у Рэспубліцы Беларусь, пытанне яго адклікання і перамяшчэння - пытанне кампетэнцыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі», - адзначыла яна.

МЗС Беларусі ў красавіку 2019 года абвінаваціў пасла РФ у Мінску Міхаіла Бабіча ў спробе разбурыць дружалюбныя адносіны дзвюх краін.

3
даведка / Адказаць
26.04.2019 / 14:00
Зачем дважды давать одну и ту же новость на сайте НН?
1
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
26.04.2019 / 17:10
Пора этого Бабича обратно в вонючую рашку отправлять.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру