26.04.2019 / 15:06

У Мінску з новабудоўлі эвакуіравалі людзей. Жыхары кажуць пра пагрозу абвалу дома 2

У Мінску на вуліцы Шырокай, 3 эвакуіравалі ўсіх жыхароў новабудоўлі, якая была здадзена ў эксплуатацыю ў 2014 годзе, піша Tut.by

Як аказалася, жыхары паўтара года таму яшчэ пісалі звароты ў розныя інстанцыі з просьбай вырашыць пытанне з апорнай калонай у другім пад'ездзе. Тыдзень таму спецыялісты прыступілі да рамонту. Як мяркуецца, у выніку гэтых работ пачалося разбурэнне калоны, што прывяло да пагрозы абвальвання дома.

 — Нам сказалі ўзяць пашпарты і выйсці ўсім на вуліцу. Дом ачапілі, нікога унутр не пускаюць. На фасадзе бачныя расколіны, — распавёў мясцовы жыхар Аляксандр.

«26 красавіка ў жылым доме № 3 па вул. Шырокай будуць праводзіцца работы па ўзмацненні маналітнай калоны другога пад'езда. З мэтай бяспекі жыхароў дома і дадатковых мер засцярогі на час рамонтных работ будуць арганізаваны мерапрыемствы па вывадзе людзей. Рамонтныя работы працягнуцца ад 4 да 6 гадзін. Меркаваны час заканчэння — 20.00», — пракаментавалі сітуацыю ў Мінгарвыканкаме.

У адміністрацыі Савецкага раёна прынеслі прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці і папрасілі жыхароў дома паставіцца з разуменнем да часовых зменаў.

У цяперашні час спецыялістамі камунальных службаў раёна праводзіцца пакватэрнае апавяшчэнне жыхароў.

Часовае знаходжанне жыхароў арганізавана ў сярэдняй школе № 178, размешчанай па адрасе па вул. Усходняя, ​​68.

0
vovik21.12 / Адказаць
26.04.2019 / 15:30
Как обычно наверное нарушения технологического процесса при строительстве, для сокращения сроков строительства. Замена хороших материалов, на более дешёвые и менее качественные. Вот и результат. Могу заблуждаться, но не думаю.
0
инопланетный гость / Адказаць
27.04.2019 / 10:16
цемент налево или качество соответствующее?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру