26.04.2019 / 15:18

Румас распавёў, што ёсць прыкметай паспяховага прадпрыемства АПК 5

Сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас наведаў два прадпрыемствы аграпрамысловага комплекса ў Докшыцкім раёне - ААТ «Бягомльскі» і ААТ «Таргуны», паведамляе БелТА.

«Асноўны паказчык паспяховасці — гэта рост заработнай платы, як таго патрабуе прэзідэнт. У сакавіку гэтага года ў параўнанні з сакавіком мінулага зарплата на гэтым прадпрыемстве вырасла больш чым на 40%», - адзначыў Сяргей Румас.

Зараз памер заробку складае 640 рублёў. Аднак, паводле інфармацыі інвестара, да канца 2020 — пачатку 2021 года сярэдняя зарплата ў ААТ «Таргуны» будзе $500. «Відаць, што інвестар клапоціцца не толькі пра тое, каб гэта была высокарэнтабельная вытворчасць, але і каб людзі, якія працуюць на зямлі, мелі прыстойны заробак. І абавязкова пры гэтым прадукцыйнасць працы будзе расці апераджальнымі тэмпамі», - дадаў Румас.

0
Uze_chem / Адказаць
26.04.2019 / 15:35
Заўседы лічыў, што самы якасны паказчык - гэта чыстыя каровы
0
Брыдкая пачвара / Адказаць
26.04.2019 / 15:52
Оазісы сярод пустэчы і разрухі сельскай гаспадаркі, асабліва таго краю?
0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
26.04.2019 / 21:05
Самы галоўны паказчык эфектыўнай эканамiчнай дзейнасцi гэта рост чыстага прыбытку, таварыш прэм'eр!!! Зарабак можна падвышаць i за кошт кэдытаў!!!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру