Здарэнні99

Што кажуць жыхары аварыйнай новабудоўлі, якіх тэрмінова эвакуіравалі з кватэр

У Мінску на вуліцы Шырокай, 3 эвакуіравалі ўсіх жыхароў шматпавярховіка, які здалі ў эксплуатацыю ў 2014 годзе. Жыхары яшчэ паўтара года таму пісалі звароты ў розныя інстанцыі з просьбай вырашыць пытанне з апорнай калонай у другім пад'ездзе, якая пачала разбурацца. Рамонт пачаўся тыдзень таму, а сёння жыхароў прыйшлося тэрмінова выводзіць на вуліцу. Жыхары сядзяць пад пад'ездам і асцерагаюцца абвалу.

Многія вярнуліся з працы, а дадому не пускаюць. Кажуць, што а 20 вечара іх пусцяць.

У 13.00 усіх выгналі на вуліцу.

Часова жыхароў эвакуіравалі ў школу нумар 178.

Жыхарка Аляксандра кажа, што іх наогул не папярэдзілі. І яны не разумеюць, які сэнс эвакуявацца ў школу, калі не паспелі ўзяць рэчы і ежу. Адна з жанчын кажа, што дзверы ў доме праселі, іх не маглі адчыніць.

Жыхары кажуць, што самі ўскрылі шубу і пачалі біць трывогу.

Некаторыя кажуць, што дакладна ім не сказалі, калі можна будзе вярнуцца дадому.

Таксама жыхары расказваюць, што службы ўчора ўсталявалі маячкі, каб адсочваць узровень прасадкі, а раніцай схапіліся за галаву.

Мясцовы жыхар Вадзім кажа: «Страшна вяртацца ў кватэру. Што яны тут зробяць за паўдня? Тут працы на месяц».

Некаторыя кажуць, што будуць каля дома да 20-й гадзіны.

Начальства ходзіць у касках, жыхары скардзяцца, што з імі не гутараць. Яны абураюцца: «Мы для іх ніхто».

Людзі тэлефануюць сваякам, просяцца пераначаваць.

Дзеці прыйшлі са школы, хочуць дадому. Бацькі кажуць дзецям, каб яны сядзелі на лаўцы.

Жыхарка Ірына кажа: «Год у год 26 красавіка пачалі пісаць у інстанцыі. І толькі цяпер апомніліся, калі дзверы на верхніх паверхах перасталі адчыняцца. Расколіны з'явіліся ва ўсіх пад'ездах. І з кожным днём большыя і большыя».

Людзі сварацца з МНС і ў іх ёсць пытанні да адсялення людзей у школу.

Суседка з суседняга дома кажа: «Так вам і трэба. Не трэба было ў нас грошы красці». Аказалася, што гэты дом здалі хутчэй, чым суседскі.

Ля дома дзяжурыць адміністрацыя школы. Гэта абурае жыхароў: «А вы тут чаго? Глядзець, колькі бяздомных дзяцей застанецца?»

Пра рамонт жыхары ведалі, яго пачалі два дні назад, але нешта пайшло не так. Людзі не панікуюць. Кажуць, добра, што эвакуявалі, хоць увагу прыцягнулі.

Некаторых жыхароў пускаюць у дом, калі там засталіся дзеці і свойскія жывёлы.

Дом узводзіў забудоўшчык КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва адміністрацыі Савецкага раёна Мінска», і аб'ект быў даўгабудам.

Спецыялісты растлумачылі Tut.by, што будаўнікі будуць умацоўваць калону. Для гэтага побач усталююць сталёвую бэльку, якая павінна ўзяць на сябе нагрузку. А ўжо затым на яе саму — датчыкі, каб адсочваць, што сітуацыя стабілізавалася.

Фота: МНС.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»30

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску санслужба закрыла краму з-за відэа ў сеціве

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў у тры разы болей аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Якія гарады дадаліся?3

Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа48

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»30

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць