Улада4444

Мілінкевіч: Буду ўдзельнічаць у выбарах

«Я збіраюся ісці на выбары, аднак, калі ўбачу больш годную за сябе кандыдатуру, то гатовы ўступіць дарогу», — сказаў А.Мілінкевіч.

У сераду, кантактуючы з прадстаўнікамі прэсы, лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч падзяліўся сваімі планамі адносна ўдзелу ў наступных прэзідэнцкіх выбарах.

«Часу засталося нямнога. Я думаю, што нават меней за два гады. Улада ўсё ж пойдзе на датэрміновае правядзенне выбараў. Я быў і застаюся прыхільнікам варыянту адзінага кандыдата ад апазіцыі, але, на жаль, гэта амаль немагчыма. Перакананы, што нават з АДС будуць людзі, якія будуць выступаць на прарасійскіх пазіцыях. Я не магу назваць канкрэтныя прозвішчы, але гэтыя людзі паабяцаць хуткае прызнанне незалежнасці Абхазіі і Асеціі. Паабяцаюць усё сваё жыццё будаваць саюз і Расія, па‑сапраўднаму, не так, як Лукашэнка.

Найхутчэй, што на выбары мы выйдзем з нейкім трохкутнікам кандыдатаў: прадстаўнік наменклатуры, гэта будзе ці Лукашэнка, ці нехта яшчэ (а чаму б і не?), прарасійскі і праеўрапейскі, прабеларускі кандыдат. Я збіраюся ісці на выбары, аднак, калі ўбачу больш годную за сябе кандыдатуру, то гатовы ўступіць дарогу», — сказаў А.Мілінкевіч.

Дык ці не час ужо зараз пачынаць новую прэзідэнцкую кампанію?

«Шчыра скажу, мне здаецца, што мы робім нямала. Усе гэтыя паездкі па рэгіёнах, нават калі на сустрэчу збіраецца па дваццаць чалавек, яны не пустыя. Яны маюць досыць вялікі розгалас у тых гарадах, куды мы прыязджаем. Наша бліжэйшая задача зрабіцца больш зразумелымі і патрэбнымі людзям. Не ехаць да іх з нейкай праграмай, а цікавіцца іхнымі праблемамі. Шукаць шляхі, як ім можна дапамагчы», — сказаў лідэр Руху за Свабоду.

Ягоны намеснік Віктар Карняенка дадаў: «Мы робім усё настолькі, наколькі дазваляюць нам нашы рэсурсы. Гэта цяжкое пытанне».

Карняенка таксама зазначыў, што пытанне наконт адзінага кандыдата неаднаразова блакавалася некаторымі лідэрамі АДС на пасяджэннях. «Рашэнне наконт таго, ці мы будзем дзейнічаць самастойна, ці шукаць кампрамісу з іншымі партнёрамі, яшчэ не вырашанае», — кажа В.Карняенка.

Каментары44

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

На некаторыя спецыяльнасці ў БДУ прахадны бал склаў 396 і 398 балаў3

Трамп плануе вывесці ЗША з ЮНЕСКА3

Жанчына ў кафэ ў Грузіі сыграла для наведвальнікаў «Завіруху» ВІДЭА2

У Мінску пабудуюць мост, які злучыць Каменную горку і Ціміразева

«Прынялі рашэнне пакінуць». Айцішнікі жывуць за мяжой, а іх дзеці — у Беларусі5

«Хай спяць пад кустамі!» У Барысаве патрабуюць зрабіць штосьці з бяздомнымі на вакзале11

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск5

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе3

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць