Фота Юліі Бальцэвіч

Фота Юліі Бальцэвіч

Тэмпературны рэкорд быў пабіты ў Беларусі 26 красавіка. Самая высокая тэмпература паветра была зафіксавана ў Брэсце — +27,8°С, перадае TUT.BY са спасылкай на БелаПАН.

Чытайце таксама: 
Навукоўцы: Праз 20 год у Брэсце зімы не будзе зусім

Раней тэмпературны рэкорд у гэты дзень быў зафіксаваны ў Гродне ў 1993 годзе — +26°С.

Незвычайна цёплае для гэтай пары года надвор'е ўжо некалькі дзён трымаецца ў Беларусі — сярэднясутачная тэмпература на 2—7°С перавышае кліматычную норму.

У 116 раёнах Беларусі са 118 ўведзена забарона на наведванне лясоў праз вялікую пагрозу пажараў. Лясгасы пераведзены на кругласуткавы рэжым працы.

Амаль ва ўсіх раёнах краіны забаранілі наведваць лясы КАРТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0