Цэны на паліва з 28 красавіка павялічваюцца на АЗС на 1 капейку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе 1,53 рубля за 1 л, АІ-95-К5-Еўра — 1,64 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,85 рубля, ДТ — 1,64 рубля.

«Па стане на 26 красавіка, з пачатку 2019 года кошт расійскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырас на 20,1%, а рознічныя цэны на маторнае паліва — у сярэднім на 5,9%», — патлумачылі ў «Белнафтахіме «.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0