Дзяніс Урбановіч. Фота Волі Афіцэравай

У Лагойску 27 красавіка былі затрыманыя старшыня Маладога Фронту Дзяніс Урбановіч, а таксама Віталь Трыгубаў, Іван Мірончык, Іларыён Трусаў, Арцём Кляпец.

Пра гэта паведаміў Павел Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook. Затрыманне праводзілі міліцыянты ў цывільнай вопратцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у Лагойску маладафронтаўцы збіралі подпісы за высылку пасла Расіі Міхаіла Бабіча.

Як напісаў пазней Севярынец, Віталя Трыгубава і Арцёма Кляпца выпусцілі з пратаколамі, артыкул 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Увечары адпусцілі і астатніх. Пра гэта актывісты паведамілі ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0