З нагоды сітуацыі, якая ўзнікла на рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі, у Мінадукацыі патлумачылі карэспандэнту БелТА наступнае: мела месца ўцечка інфармацыі ад аднаго з распрацоўшчыкаў алімпіядных заданняў. Ён звольнены па артыкуле.

Прозвішча распрацоўшчыка не ўказваецца, бо пракуратурай праводзіцца праверка.

У міністэрстве дадалі, што прозвішчы настаўнікаў, якія маюць дачыненне да перадачы інфармацыі ўдзельнікам алімпіяды, не называюцца па этычных прычынах.

Таксама паведамляецца, што ўжо распрацаваны новы механізм з больш высокай абаронай алімпіядных заданняў і ўхіленнем суб'ектыўнага фактару пры іх падрыхтоўцы.

Пра «зліў» алімпіядных заданняў, як піша TUT.BY, паведаміў 11-класнік з Ліды Ігнат Ільюшонак.

Ён шэсць гадоў удзельнічае ў алімпіядах па геаграфіі і кажа, што не раз заўважаў: некаторыя ведаюць адказы на заданні алімпіяды яшчэ да яго пачатку. Сёлета, запэўнівае Ігнат, лісты з заданнямі на заключны, чацвёрты, этап трапілі да яго за некалькі тыдняў да алімпіяды. «Калі я іх бачыў, то і іншыя таксама маглі ўбачыць». Пра ўцечку ён паведаміў у Мінадукацыі і парталу TUT.BY — хлопец даслаў заданні ў дзень пачатку алімпіяды — раней, чым іх атрымалі ўдзельнікі.

Фота ў рэдакцыю TUT.BY даслаў Ігнат Ільюшонак. Школьнік сцвярджае: на здымках заданні чацвёртага этапу рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі.

Фота ў рэдакцыю TUT.BY даслаў Ігнат Ільюшонак. Школьнік сцвярджае: на здымках заданні чацвёртага этапу рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0