Станцыя метро «Уручча». Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Станцыя метро «Уручча». Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Мінскае метро працавала з абмежаваннямі. Цягнікі ішлі да станцыі метро «Маскоўская».

Як паведамілі ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна, захады прыняты ў сувязі з тым, што паступіла паведамленне аб мініраванні станцыі «Уручча».

Як стала вядома праз 2 гадзіны, інфармацыя не пацвердзілася. Метрапалітэн выбачыўся за нязручнасці перад пасажырамі:

Міліцыя затрымала аўтара паведамлення аб мініраванні на станцыі метро «Уручча»

* * *

Пасажыраў просілі скарыстацца наземным транспартам. Пра гэта TUT.BY паведамлялі чытачы.

«На Маскоўскай абвясцілі, што на Уручча цягнікі часова хадзіць не будуць. Усіх просяць ехаць наземным транспартам. Абвясцілі, што па тэхнічных прычынах», — паведаміла чытачка.

У сацсетках мінчукі пісалі, што на ўваход зачынена і станцыя метро «Усход».

На станцыю метро «Уручча» пасажыраў таксама не пускалі — дзяжурылі АМАП і машына хуткай дапамогі.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0