Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Вялікаднем. Тэкст віншавання апублікаваны на president.gov.by.

Летась на Вялікдзень Лукашэнка прыехаў у епархіяльнае ўпраўленне Беларускай праваслаўнай царквы, каб сустрэцца з ганаровым Патрыяршым экзархам Беларусі Філарэтам. Мітрапаліта Паўла на сустрэчы не было. Фота 2018 года, president.gov.by.

«Для кожнага верніка Вялікдзень — асаблівы, незвычайны дзень. Ён сімвалізуе перамогу дабра над злом, святла над цемрай, праўды над няпраўдай. Гэты час абуджае ў нашых сэрцах надзею, любоў і бязмежную міласэрнасць.

Вера заўсёды была і застаецца маральным стрыжнем беларусаў, невычэрпнай крыніцай натхнення на вялікія здзяйсненні на карысць бліжніх, свайго народа і роднай краіны. Яна дапамагае захаваць і прымножыць традыцыі і культуру праваслаўя, заснаваныя на вечных каштоўнасцях — шанаванні старэйшага пакалення, клопаце аб дзецях і дапамозе пакутным. Аб'ядноўвае нас у імкненні да стварэння ў імя міру.

Дарагія сябры! Няхай светлыя святочныя дні саграваюць вас цеплынёй сустрэч з роднымі людзьмі, напаўняюць вашы дамы радасцю, гармоніяй і шчасцем», — гаворыцца ў віншаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0