27.04.2019 / 23:46

На даху Нотр-Дама пасля аднаўлення прапанавалі зрабіць сады і пчальнік ФОТЫ 7

Сад і пчальнік пад шклом — такі праект прапанавала група архітэктараў Studio NAB у якасці варыянту аднаўлення згарэлага даху сабора Парыжскай Божай Маці, піша The New York Post.

Studio NAB

Згарэлы дах і шпіль прапануюць замяніць сталёвай канструкцыяй і шклянымі панэлямі, якія створаць цяплічную прастору.

Studio NAB

Плануецца захаваць і пчол, якія жылі тут раней і выжылі пры пажары. Аранжарэйны комплекс можа быць выкарыстаны ў адукацыйных дзіцячых і экалагічных праграмах.

Studio NAB

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці пачаўся вечарам 15 красавіка. Абваліліся дзве траціны даху, цалкам згарэў гатычны шпіль.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў 16 красавіка, што сабор трэба адрамантаваць за пяць гадоў. Раней прадстаўнік рэстаўрацыйнай кампаніі SOCRA Патрык Палем казаў, што рэканструкцыя будынка зойме 15—20 гадоў.

6
Казік / Адказаць
28.04.2019 / 01:01
Надта эклектычна. Усё ж готыка мусіць быць готыкаю, а тым больш гэты помнік. У новабудах - калі ласка.
10
0.5 / Адказаць
28.04.2019 / 07:12
Урны для окурков, и плевательницы не забыть бы. А ещё устроить воскресное медресе.И туалет само собой, тдля негров, а то кадки с цветами переудобряют.У вас же забота о человеке. 
7
Жвір / Адказаць
28.04.2019 / 08:43
Takoe "adnauliennie, pa sutnasci, -  toje samaje pazarasca, tolki u insym vyhliadzie. Sabor treba adnauliac` takim, jakim jon byu da pazaru...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру