Учора «Ювентус», што тыдзень таму стаў чэмпіёнам Італіі (за пераможным матчам у Турыне назіраў карэспандэнт «НН»), згуляў унічыю з «Інтэрам». Гульня скончылася 1:1, мяч на рахунку КР. Голу папярэднічаў прыгожы праход ледзь не ад цэнтра поля.

Гэты гол стаў 600-м для Крышціяну Раналду на клубным узроўні. У яго 450 галоў за «Рэал», 118 — за «Манчэстар Юнайтэд», 27 - за «Ювентус» і 5 забітых мячоў у складзе «Спортынга».

Дзеля справядлівасці варта адзначыць і поспех Ліянэля Мэсі, які стаў 10-ціразовым чэмпіёнам Іспаніі ў складзе «Барселоны». Да гэтага ніхто з каталонскага клуба такога поспеху не дасягаў.

«Барса» ў 26-ы раз выйграла чэмпіянат Іспаніі і восьмы раз за апошнія 11 гадоў. Ну і згуляе ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў (матч ужо 1 мая), у адрозненне ад «Юве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0