Сёння ноччу ў Луізіяне адбыўся паўфінальны бой Сусветнай баксёрскай суперсерыі (WBSS) у суперлёгкай вазе (да 63,5 кілаграм) між беларусам, чэмпіёнам свету па версіі WBA Кірылам Рэліхам (23-2) і амерыканцам Рэджысам Прогрэйсам (23-0). 

Наш суайчыннік прайграў тэхнічным накаўтам у 6-м раўндзе. 

Фота WBSS.

Фота WBSS.

Для Рэліха ўсё пачалося блага: за пару секундаў да першага гонгу ён прапусціў жорсткі ўдар па пячонцы і ўпаў, але здолеў падняцца і дастаяць да канца раўнда. 

Потым у Рэліха было пару ўдалых момантаў, але гэтага было мала, Прогрэйс бязлітасна дамінаваў. 

У шостым раўндзе каманда беларуса выкінула белы ручнік. 

Вось гэты момант.

Гэта была другая абарона тытула для Рэліха, першы раз ён здолеў адстаяць пояс у баі з расіянінам Траяноўскім. Прогрэйс называў бой з Рэліхам найважнейшым у сваёй кар'еры. 

Што цікава, дык тое, што ў фінале суперсерыі Прогрэйс можа сустрэцца яшчэ з адным беларусам, Іванам Баранчыкам, чэмпіёнам свету па версіі IBF у гэтай жа катэгорыі — ён яшчэ не правёў свой паўфінальны бой. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?