Прэм'ер Іспаніі сацыяліст Педра Санчэс. Фота Ройтэрз

Прэм'ер Іспаніі сацыяліст Педра Санчэс. Фота Ройтэрз

На парламенцкіх выбарах у Іспаніі першае месца з вынікам 29,69% займае Іспанская сацыялістычная рабочая партыя, як паказваюць папярэднія вынікі па выніках падліку 17% галасоў. 

Такім чынам, у парламенце Іспаніі партыя можа прэтэндаваць на 128 месцаў. Кансерватыўная Народная партыя набірае 16,97% (каля 68 месцаў), партыя «Грамадзяне» - 13,32% (каля 50), «Падэмос» («Мы можам») — 11,98% (32 месцы) і ўльтраправая «Голас» — 9,10% (21 месца).

Выбары прайшлі датэрмінова, 350 дэпутатаў абіраліся па прапарцыйнай сістэме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0