Генетыкі канадскай кампаніі SemBioSys Genetics пачалі тэставанне на людзях інсуліну, атрыманага з раслінаў.

Гармон, жыццёва неабходны дыябетыкам, будзе значна таннейшым, калі пройдзе тэставанне.

Раней інсулін рабілі з клетак жывёлаў — кароў і свінняў. Але гэты спосаб быў занадта дарагі для прамысловай вытворчасці. Пазней інсулін пачалі рабіць з генетычна мадыфікаваных бактэрыяў.

Канадскія навукоўцы вынайшлі новы шлях — яны ўсталявалі ў шафран гены, якія прымусілі расліну ствараць праінсулін. Пасля апрацоўкі ферментамі быў атрыманы новы від інсуліну — SBS‑1000.

Зараз у Вялікабрытаніі праходзяць першыя стадыі клінічных выпрабаванняў. Трыццаць здаровых валанцёраў правяраюць на сабе дзеянне сінтэтычнага гармону. Атрыманыя вынікі кампанія агучыць у першай палове гэтага году.

ЯС паводле Membrana.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0