У Гомельскім раёне ў ДТЗ загінуў 36-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Смяротная аварыя адбылася ўвечары 27 красавіка на аўтадарозе Цыкуны — Рудня Каменева. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Лады» заснуў за рулём, выехаў на абочыну і ўрэзаўся ў дрэва. Пасля гэтага аўтамабіль выкінула на процілеглую абочыну, машына з'ехала ў кювет. У выніку ДТЗ кіроўца загінуў на месцы здарэння.