У Віцебскім раёне на мотаблоку загінуў 17-гадовы хлопец. Аварыя адбылася каля 23.30 27 красавіка на вуліцы Цэнтральнай вёскі Курына Віцебскага раёна. 17-гадовы мясцовы жыхар на мотаблоку «Asiloc» наехаў на бардзюрны камень, не справіўся з кіраваннем, мотаблок перакуліўся. Непаўналетні кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Праводзіцца праверка, паведамляе ДАІ.