Чытайце: КДБ арыштаваў Андрэя Уцюрына — намесніка старшыні Рады бяспекі, былога начальніка службы аховы Лукашэнкі

Андрэй Уцюрын.

Андрэй Уцюрын.

«Калі я сядзеў на Акрэсціна ў сакавіку 2006-га, пасля таго як мяне арыштавалі на Плошчы, — успамінае шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько, — так выпала, што ў камеру да нас зайшоў шэф асабістай аховы Лукашэнкі. З ім быў чалавек з Расіі — ён яго прадставіў як «мой сябар з Расіі». Абодва ў скуранках і да бляску нашмараваных туфлях, такіх даўганосых, модных, дарагіх. Уцюрын, не зняўшы норкавай шапкі, пытаўся нас, хто мы, а мы, васьмёра нас было ў камеры, стаялі перад імі і адказвалі. І калі хто адказваў яму па-беларуску, нянавісць закіпала ў ім і аж вусны яму крывіла, але пры гэтым ён пазбягаў глядзець вочы ў вочы таму, яму вочы ўцякалі. 

За гэтым было штось глыбейшае, чым палітычная варожасць, — можа, боязь, ці сорам, ці недаступнасць разуменню, ці, зрэшты, проста гадзіўся беларускамоўнымі. Расейскі дарадца глядзеў на нас абыякава, як дарослыя — на звяроў у заапарку, так феадалы мусілі пазіраць на чарнаскурых рабоў, а вось Уцюрын «палаў нянавісцю» літаральна. Ён сышоў, засовы на дзвярах — тоўстыя, жалезныя — павярнуліся са скрыгатам, толькі, здавалася, гэтае ягонае пачуццё засталося вісець у паветры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0