Праваахоўныя органы затрымалі генеральнага дырэктара «Белтэлекама» Сяргея Сівадзедава. Пра гэта Tut.by паведамілі чатыры інфармаваныя крыніцы.

Фота з сайта «Белтэлекама».

Фота з сайта «Белтэлекама».

«Ён быў затрыманы каля тыдня таму. Прычына традыцыйная — карупцыя», — сказаў суразмоўца.

У прыёмнай кіраўніка «Белтэлекама» паведамілі, што Сяргей Іванавіч з мінулага тыдня знаходзіцца на бальнічным.

У КДБ не пацвердзілі і не абверглі інфармацыю пра затрыманне Сівадзедава.

Мабільны Сівадзедава недаступны. Апошні раз ён заходзіў у viber 19 красавіка.

Сяргей Сівадзедаў нарадзіўся 31 снежня 1966 года ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. У 1988 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную кар'еру пачаў у 1988 годзе, калі быў прыняты на працу інжынерам у будаўніча-мантажнае ўпраўленне трэста «Белсувязьбуд». У «Белтэлекаме» працаваў з 1 снежня 1995 года. Прайшоў шлях ад інжынера тэхнічнага ўпраўлення да намесніка гендырэктара па тэхнічных пытаннях. На пасаду кіраўніка манаполіі прызначаны 31 сакавіка 2014 года. Гэта адбылося пасля таго, як экс-кіраўнік БТК Сяргей Папкоў стаў міністрам сувязі і інфарматызацыі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?