Замежнікі, якія набудуць квіткі на канцэрты «Славянскага базару ў Віцебску», змогуць прыехаць у Беларусь без візы. Пра гэта распавёў на брыфінгу дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі, паведамляе vitvesti.by.

— Рашэнне прынята на днях кіраўніком дзяржавы. У любым міжнародным пункце пропуску дастаткова паказаць аформлены належным чынам білет і пашпарт. Такі рэжым будзе дзейнічаць з 1 па 20 ліпеня, — адзначыў Лапіцкі.

Па словах дырэктара форуму, гэта лішні доказ таго, што «Славянскі базар» — культурны брэнд Беларусі.