Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паразмаўляў з журналістамі наконт заяў абранага кіраўніка Украіны Уладзіміра Зяленскага пра даванне Масквой украінцам грамадзянства па спрошчанай схеме. Завяршылася сустрэча тым, што расійскі лідар развітаўся з карэспандэнтамі на ўкраінскай мове.

«До побачення», — сказаў ён.