Цэнтральная выбарчая камісія Іспаніі выключыла імёны трох каталонскіх палітыкаў, у тым ліку экс-кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона са спіса тых, хто балатуецца ў Еўрапарламент.

Палітыкі балатаваліся ад партыі Junts per Catalunya — Lliures per Europa.

Таксама са спісаў Lliures per Europa выключаны Тоні Комін і Клара Понсанці.

Цяпер гэтыя палітыкі хаваюцца за межамі Іспаніі, каб пазбегнуць пераследу.

Выбары ў Еўрапарламент у Іспаніі адбудуцца 26 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0