30.04.2019 / 01:44

У Беларусі з'явяцца новыя 5- і 10-рублёвыя банкноты

У Беларусі па рашэнні Нацбанка мадыфікуюць банкноты наміналам 5 і 10 рублёў, якія цяпер знаходзяцца ў абарачэнні. З моманту іх выпуску прайшло 10 гадоў, і некаторыя дэталі на іх ужо не актуальныя.

Раней паведамлялася, што ў мадыфікаваных банкнотах зменяць выявы архітэктурных помнікаў. Малюнкі прывядуць у адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам з указаннем назвы намаляваных будынкаў.

Таксама на новых банкнотах не будзе рэквізіту «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісу старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча, які пайшоў у адстаўку яшчэ ў 2011 годзе.

Акрамя таго, на банкнотах заменяць год выпуску ў абарачэнне: замест «2009» для банкнот наміналамі 5 і 10 рублёў — «2019».

Выявы новых банкнот яшчэ няма.

Мяркуецца, што ў 2020 годзе з'явяцца новыя 20- і 50-рублёвыя банкноты.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру