Новы нумар часопісу грамадзкіх актывістаў.

Ёсьць праблемы, якія цяжка разглядзець у межах аднаго тэксту. Роля моладзі ў пабудове грамадзянскай супольнасьці якраз адносіцца да катэгорыі тэмаў, раскрыцьцё якіх вымагае зьмяшчэньня сэрыі артыкулаў пад шыльдай аднаго выданьня. Новы нумар часопіса “Асамблея” пад назвай “(Без)надзейная моладзь” прысьвечаны беларускай моладзі, якая аналізуецца аўтарамі праз прызму грамадзянскага актывізму.

Наколькі востра стаіць перад незалежным грамадзтвам праблема “бацькоў і дзяцей”? Ці ёсьць жыцьцё ў цені палітычных НДА? Што такое “царкоўны БРСМ”? Чаму Гі Дэбор неактуальны ў Магілёве?

Адказы на гэтыя і многія іншыя пытаньні -- на старонках часопіса “Асамблея” “(Без)надзейная моладзь”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0