30.04.2019 / 06:37

Амерыканскія беларусы сабраліся на Вялікдзень у Саўт-Рыверы ФОТАФАКТ 4

У амерыканскім горадзе Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі ёсць дзве праваслаўныя цэрквы: адна імя св. Пятра й Паўла, другая — імя св. Еўфрасінні Полацкай.

Першая была пабудаваная пасля Першай сусветнай вайны, а другая — пасля Другой сусветнай. Будаўнікамі абедзвюх былі беларусы, з той розніцай, што першыя звалі сябе «рускімі», а будаўнікі другой царквы былі ўжо нацыянальна сведамыя.

Багаслужбы ў гэтых цэрквах розняцца тым, што ў Петрапаўлаўскай цяпер пераважае англійская мова, а ў Еўфрасіннеўскай царкоўна-славянская.

Моўная розніца апошнімі гадамі ўплывае на тое, што новапрыбылыя з Беларусі вернікі ў большай, як выглядае, колькасці наведваюць Еўфрасіннеўскую царкву, калі там адбываецца традыцыйнае асвячэнне вялікодных кошыкаў. Іншая рэч, што на звычайных нядзельных багаслужбах маленнікаў бывае значна менш.

Янка Запруднік, фота Ніка Бахара

1
Доктар / Адказаць
30.04.2019 / 10:24
Чаму на шчыце напісана Byelorussian? Чаму не Belarusian?
0
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
30.04.2019 / 11:18
Доктар,

Форма Belarus(i)an у ангельскай мове замацавалася толькі пасьля 1990 году. Перад гэтым пісалі па-рознаму.
Відавочна, шыльда паходзіць з даўнейшых часоў.
14
гоблін / Адказаць
30.04.2019 / 16:19
"..Форма Belarus(i)an у ангельскай мове замацавалася толькі пасьля 1990 году. Перад гэтым пісалі па-рознаму.."

Лявончег, нам-то не гони.)) Где замацавалась форма BelaruSAn? В Британике? Да хоть где скажите, кроме вашего воспалённого мозга? В названии вашей маргинальной BAZA? Ну, только если. Политмертвяк Зянончег одобряет, чо.

Сперва учили весь свет, как их правильно называт на их языках, теперь американцев английскому языку учат. Удачи! 

И эти чудаки на букву ме рвались к власти в 94? Рыдаю.. 


Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру